https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тыдзень японскага кіно пройдзе ў Мінску


Праграма стартуе 10 сакавіка.
Адкрые тыдзень японскага кіно карціна "Родная зямля" рэжысёра Наа Кубота. Падзеі ў фільме разгортваюцца ў зоне адчужэння ў прэфектуры Фукусіма пасля цунамі і аварыі на атамнай станцыі.

У пятніцу (11 сакавіка) у кінатэатры пакажуць фільм "Уз`яднанне" рэжысёра Рэіты Кімідзука. Кінакарціна таксама апавядае гісторыю, якая адбылася пасля землятрусу і цунамі ў Японіі ў 2011 годзе.

У суботу ў "Перамозе" пройдзе паказ карціны "Кветкі ў небе - феерверк у Нагаока" рэжысёра Набухіко Абаясі. Драма распавядае дзіўную гісторыю пра выжыванне ў шматлікіх войнах і прыродных бедствах. Іншы фільм Набухіка Абаясі пад назвай "Сем тыдняў" прадэманструюць у кінатэатры ў нядзелю (13 сакавіка). У кінакарціне рэжысёр прыадкрые гледачам таямніцу мяжы паміж жыццём і смерцю.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.

Звязда, 28 лютага 2016
 
Дата публикации:28.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:657
 
Ключевые слова:
Кинематограф Неделя кино Япония
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме