https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памяць аб уроках мінулай вайны дапаможа ўберагчы ад новых ахвяр і захаваць мір


Гэта адзначыў 22 чэрвеня старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на мітынгу, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
"У год святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі мы ў поўнай меры ўсведамляем: яна выратавала нашу Радзіму ад зняволення, вызваліла Еўропу, падарыла нам сапраўдную незалежнасць, магчымасць самога існавання беларускай дзяржавы. Сёння мы хочам быць упэўненымі, што вайна ніколі не вернецца. Аднак сітуацыя ў свеце вельмі трывожная: перамогу сілы права спрабуюць замяніць правам сілы. Таму цяпер як ніколі важна помніць аб трагічных уроках мінулай вайны. Ніякія палітычныя амбіцыі, разлікі, інтарэсы не вартыя таго, каб прыносіць ім у ахвяру чалавечыя жыцці. Будзем помніць аб гэтым заўсёды. І як найвялікшую каштоўнасць захоўваць мір і спакой на роднай зямлі", - заклікаў губернатар.

Ён не раз падкрэсліў, што з першых дзён вайны вораг сустрэў магутнае ўсенароднае супраціўленне. І віцебская зямля захоўвае нямала прыкладаў мужнасці і гераізму савецкіх воінаў, самаахвярнасці грамадзянскага насельніцтва. Да ўнікальных можна аднесці найбуйнейшую танкавую бітву 6-10 ліпеня 1941 года, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Лепельскі контрудар. Пад Оршай залпам "Кацюш" гучна заявіла аб сабе новая грозная зброя, якая ў далейшым вызначыла вынік многіх бітваў. "Нягледзячы на бесчалавечны тэрор, масавае забойства ў акупацыйны перыяд, беларускі народ захоўваў веру ў перамогу і не скарыўся ворагу. У жорсткім процістаянні рэспубліка страціла кожнага трэцяга жыхара. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца 1243 пахаванні воінаў і партызан. Наш свяшчэнны абавязак - захаваць памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы", - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў.

БЕЛТА, 22 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:22.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1123
 
Ключевые слова:
70-летие Победы Великая Отечественная война Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме