https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску плануюць устанавіць арт-лаўку з бясплатным Wi-Fi


"Альфа-Банк" (Беларусь) плануе ўстанавіць у Мінску арт-лаўку з бясплатным Wi-Fi-доступам у інтэрнэт, паведамілі ў прэс-службе банка.
Арт-лаўка ў форме гіганцкай прышчэпкі і лагатыпа "Альфа-Банка" будзе мець убудаваны Wi-Fi-роўтар. Бясплатна падключыцца да інтэрнэту зможа любы карыстальнік у радыусе 30 метраў. Высокую хуткасць і стабільную якасць злучэння забяспечыць адзін з буйнейшых аператараў сувязі. 

У якасці Wi-Fi-лаўкі выступіць арт-аб`ект "ПрышчэпкА", створаны мастаком Ігарам Лявонцьевым. Інсталяцыя зараз знаходзіцца на востраве Камсамольцаў у межах праекта "Арт-астравы". У сярэдзіне верасня экспазіцыю закрыюць, і лаўка-"прышчэпка" павінна набыць новае месца і прызначэнне. "Мы разлічваем, што арт-лаўка будзе выконваць тую ж функцыю, якую раней выконвалі мяняльныя лаўкі. З яе дапамогай карыстальнікі змогуць праверыць стан рахунку, аплаціць тавары і паслугі, правесці любыя іншыя банкаўскія аперацыі", — зазначылі ў банку. 

Зараз банк выбірае месца для Wi-Fi-лаўкі. "Мы разглядаем розныя варыянты: ад размяшчэння ў буйных аб`ектах кшталту тэрмінала нацыянальнага аэрапорта або будынка чыгуначнага вакзала да ўстаноўкі на ажыўленай вуліцы, у скверы ці парку", — зазначыла дырэктар дэпартамента маркетынгу "Альфа-Банка" (Беларусь) Кацярына Краўцова. 

Нягледзячы на тое што доступ у інтэрнэт будзе бясплатным, згодна з заканадаўствам ўладальнік публічнага пункта доступу павінен забяспечыць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў. "Як гэта будзе адбывацца, пакуль вырашаецца. Мы пастараемся выбраць найбольш зручны для карыстальніка спосаб — гэта або камера відэаназірання, або парольны доступ. Напрыклад, кліенты "Альфа-Банка" змогуць атрымаць бясплатны Wi-Fi шляхам уводу лагіну да інтэрнэт-банкінгу, а ўсім астатнім, магчыма, будзе прапанавана прайсці рэгістрацыю з дапамогай SMS", — зазначыла Краўцова.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:23.06.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1074
 
Ключевые слова:
Интернет Wi-Fi Альфа-Банк Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме