https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 5 лютага


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 5 лютага 2016 года.
На 5 лютага 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 21.486 беларускіх рублёў
Еўра — 23.798 (абсалютны максімум)
Расійскі рубель — 280,73
Украінская грыўна — 829,58

Кошык валют — 3.907,73 (абсалютны максімум)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 232 рублі (1,07%), еўра — вырас на 122 рублі (0,52%), расійскага рубля — на 6,66 рубля (2,43%), грыўны — знізіўся на 17,13 рубля (2,02%). Курс кошыка валют вырас на 30,84 рубля (0,80%) у параўнанні з папярэднім днём і на 474,32 рубля (13,81%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1076, "долар/расійскі рубель" — 76,536, "долар/грыўна" — 25,90.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 5 лютага ў 9.45 долар куплялі па 21.050—21.350 і прадавалі па 21.500—21.800 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 15 рублёў (да 21.262), продажу — на 74 (да 21.607).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21.000—21.200 пры куплі, 21.500—21.700 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2016
 
Дата публикации:05.02.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:509
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме