https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць насельніцтва Беларусі ў 2015 годзе павялічылася амаль на 18 тыс. чалавек, міграцыйны прырост — у 1,2 разу


Пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2016 года, паводле папярэдніх дадзеных, склала 9 млн. 498,7 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2015 года павялічылася на 17.873 чалавекі.

У 2015 годзе міграцыйны прырост насельніцтва склаў 18.494 чалавекі і ў параўнанні з 2014 годам павялічыўся на 2.772 чалавекі (у 1,2 разу).

Асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываўся з краінамі СНД. У 2015 годзе з гэтых краін у рэспубліку прыбыло 22.505 чалавек, з іх з Украіны, Расіі і Казахстана — 19.985 чалавек (88,8%).

У 2015 годзе ў рэспубліцы нарадзілася 119.509 дзяцей, што на 975 дзяцей больш, чым у 2014 годзе. Лідары па колькасці нованароджаных — Мінск (22.832 дзіцяці) і Мінская вобласць (19.160 дзяцей).

Колькасць памерлых склала 120.130 чалавек і ў параўнанні з 2014 годам зменшылася на 1.412 чалавек (на 1,2%). Зніжэнне колькасці памерлых назіралася практычна ва ўсіх абласцях рэспублікі і сталіцы.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2015 годзе склала 621 чалавек і ў параўнанні з 2014 годам зменшылася ў 4,8 разу (на 2.387 чалавек).

У 2015 годзе зарэгістравана 82.030 шлюбаў, з іх у Мінску — 18.187 (22,2% ад усіх шлюбаў па рэспубліцы), Гомельскай вобласці — 12.814 (15,6%). Афіцыйна скасавалі шлюб за гэты перыяд 32.984 сям`і.

У параўнанні з 2014 годам колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 2,3%, разводаў — на 5,4%.

У пачатку снежня 2015 года начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў журналістам, што да 2013 года ў кампетэнтныя органы паступала ў сярэднім у год каля 160 хадайніцтваў аб наданні статусу бежанца.

"Але ў 2014 годзе ў святле падзей ва Украіне мы сутыкнуліся з масавым прыбыццём украінскіх грамадзян на беларускую тэрыторыю, асабліва з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны. Яны звярталіся ў кампетэнтныя органы па прадастаўленне статусу бежанца або дадатковай абароны. Ужо разгледжана больш як 1.300 такіх хадайніцтваў. І хадайніцтвы працягваюць паступаць", — канстатаваў Бягун.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2016
 
Дата публикации:27.01.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:694
 
Ключевые слова:
Украина Бедженцы Статистика Демография Соцзащита в Беларуси Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме