"Многія апазіцыйныя палітыкі спрабуюць узначаліць гэты рух. Нейкім чынам пад выглядам ратавання малога бізнесу і справядлівасці зарабіць палітычныя ачкі", - адзначыў Генадзь Давыдзька.
"Гэтыя ж партыі, гэтыя ж асобы якраз у той перыяд (пасля развалу СССР) і ўзначальвалі тыя рэформы, калі людзі, якія вучыліся і былі добрымі спецыялістамі, паехалі з бауламі ў Польшчу, потым стаялі на рынках", - падкрэсліў дырэктар прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў.
"Калі настаўнікі, урачы пайшлі на рынак гандляваць, - гэта таксама няправільна. Не ад добрага жыцця яны пайшлі гандляваць. Гэта праблема больш гістарычная - рэформ і пералому нашай эканомікі, дзяржаўнасці ў ліхія 90-я, - сказаў Уладзімір Пярцоў. - І цяпер ужо нічога не варта чакаць ад чалавека, які вучыўся на ўрача, страціў гэту кваліфікацыю і ўмее толькі прывезці ў бауле шмоткі і прадаць тут на нейкім рынку. І гэта адкладзеная сертыфікацыя і зацягнутая праблема - паступовае адсяканне "хваста" - усё роўна прывяло б да гэтага".
"Гэта ахвяры эканомікі і таго курса, які краіны былога СССР узялі ў 90-я гады - на рынак, лібералізацыю, малы і сярэдні бізнес. Мы важдаліся з гэтым малым і сярэднім бізнесам. Разлічвалі, што яны нас у "космас", у лідары выведуць. А, аказваецца, гэта самая неэфектыўная, самая неабароненая частка эканамічнага асяроддзя.
Яны неканкурэнтаздольныя і неэфектыўныя ў прынцыпе. Яны не інавацыйныя", - лічыць прафесар, доктар эканамічных навук, старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса "Новая экономика" Валерый Байнёў.
На думку галоўнага рэдактара газеты "Белорусы и рынок" Валянціны Вештарт, дзяржаве трэба было б стымуляваць індывідуальных прадпрымальнікаў, ствараць умовы для таго, каб дробны бізнес вырас да сярэдняга, а сярэдні - да вялікага.
У сваю чаргу галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч лічыць, што індывідуальных прадпрымальнікаў трэба ўключыць у дыялог. "Неабходна іх выслухаць для выпрацоўкі далейшых рашэнняў. Жыццё не спынілася, - лічыць ён. - Але гэта частка людзей не можа існаваць па-за дзяржаўным кантэкстам - не плаціць падаткі і шмат іншага. Бюджэт недаатрымлівае, і з гэтым любая дзяржава пагадзіцца не можа. Выснову павінны рабіць і ўлада, і гэтыя людзі. Трэба шукаць канструктыўнае і гарманічнае рашэнне".
"Іншая справа, што мы назіраем небяспечны крэн у бок палітызацыі. Ужо з`явіліся людзі, якія клічуць на плошчы, мітынгі. Нельга закрыць вочы на тое, што іх цягнуць у палітыку", - падкрэсліў Павел Якубовіч.
"Ва ўсякім разе, гэтыя людзі (ІП) не самая слабая частка нашага грамадства. Яны, безумоўна, актыўныя, гэта прадпрымальныя людзі. Трэба весці нармальны цывілізаваны дыялог і дапамагчы ім і краіне ў гэтай сітуацыі", - рэзюмаваў Генадзь Давыдзька.
БЕЛТА, 25 студзеня 2016