https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі дадзены старт навагодняй ХХ Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"


Аб гэтым паведаміла 10 снежня на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Марыя Саротнік.
Штогод не толькі вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, але і банкі, грамадскія аб`яднанні, прадпрыемствы, арганізацыі і проста неабыякавыя грамадзяне наведваюць у калядныя і навагоднія святы выхаванцаў апякунскіх, прыёмных сем`яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем`яў.

Як адзначыла Марыя Саротнік, дзеці атрымліваюць не толькі падарункі, але, перш за ўсё, увагу і клопат. У многіх устаноў сфарміраваліся шэфскія сувязі, якія падтрымліваюцца не толькі ў перыяд акцыі.

"Пачыналася ўсё ў далёкім 1995 годзе, калі кіраўнік дзяржавы зацвердзіў першы Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў, - расказала яна. - З гэтага моманту акцыя "Нашы дзеці" стала традыцыйнай, а ў гэтым годзе яшчэ і юбілейнай".

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" ўключае Галоўную ёлку краіны з удзелам кіраўніка дзяржавы і мерапрыемствы, якія будуць праведзены ва ўсіх выканаўчых камітэтах абласцей і раёнаў краіны, святы для дзяцей у школах-інтэрнатах, дзіцячых дамах, балі для выхаванцаў апякунскіх, прыёмных і шматдзетных сем`яў. Вядома ж, не застануцца без увагі і дзеці ў бальніцах, дзіцячых сацыяльных прытулках, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і лячэбна-выхаваўчых установах, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

"Акцыя "Нашы дзеці", што стала традыцыйнай, дае магчымасць не толькі прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства, але і аказаць дапамогу і падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе дзяржавы і грамадства. Яна дае магчымасць у светлыя калядныя дні дапамагчы дзецям і раздзяліць з імі радасць чакання цуду і казкі", - сказала Марыя Саротнік.

У адпаведнасці з пастановай урада акцыя праходзіць з 10 снежня 2015-га да 10 студзеня 2016 года, аднак сустрэчы і дзіцячыя святы запланаваны яшчэ і на 13 і 14 студзеня надыходзячага года. Юбілейная акцыя захавала добрыя і правераныя часам традыцыі.

Для наведвання прапанаваны 130 сацыяльна значных аб`ектаў, у якіх выхоўваюцца больш як 12 тыс. дзяцей. Марыя Саротнік расказала, што па выніках мінулай акцыі дзіцячыя ўстановы атрымалі матэрыяльную дапамогу, абсталяванне і падарункі на суму Br5 млрд 705 млн. Яна расказала, што самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў у Беларусі.

З ліку грамадскіх аб`яднанняў ярка праявіла сябе РГА "Беларускі дзіцячы фонд", у 2014 годзе яго рэгіянальнымі аддзяленнямі набыты падарункі для ўсіх выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Стала традыцыйным урачыстае адкрыццё фондам дабрачыннай акцыі для выхаванцаў замяшчальных сем`яў. Дабрачыннае грамадскае аб`яднанне "Свет без межаў" штогод праводзіць дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей-інвалідаў і выхаванцаў спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў і спецыяльнай лячэбна-выхаваўчай установы.

Актыўны ўдзел прымаюць у мерапрыемствах Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі саюз жанчын, рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "Белая Русь" і іншыя.

10 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.12.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:831
 
Ключевые слова:
"Наши дети" Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме