https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі створана электронная карта арганічных, пермакультурных і экалагічных гаспадарак


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Электронны сэрвіс - гэта сумесны праект экалагічнай установы "Агра-Эка-Культура", МГА "Экапраект" і таварыства "Зялёная сетка".

Асноўная задача праекта - папулярызацыя экалагічных гаспадарак у інтэрнэце. Стваральнікі спадзяюцца, што гэты інструмент дапаможа патэнцыяльным пакупнікам хутчэй і прасцей знаходзіць пастаўшчыкоў патрэбнай прадукцыі. Размяшчэнне інфармацыі на сэрвісе бясплатнае, карыстальнікам акрамя каардынат прадастаўляюцца фатаграфіі і невялікая даведка аб гаспадарцы.

Цяпер на карце адзначана больш за 20 ферм і сядзіб, якія падзелены на некалькі груп: сертыфікаваныя арганічныя гаспадаркі і гаспадаркі пераходнага перыяду; супольнасці з некалькіх гаспадарак, дзе прымяняюць арганічныя экалагічныя і пермакультурныя (пермакультура - сістэма вядзення сельскай гаспадаркі, заснаваная на ўзаемасувязях, што назіраюцца ў натуральных экасістэмах) метады; асобныя гаспадаркі і агратурыстычныя гаспадаркі, якія прымяняюць такія ж метады.

11 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:675
 
Ключевые слова:
Агроусадьбы Экология Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме