https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Колькасць выяўленых банкамі Беларусі падробленых банкнот вырасла на чвэрць


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.
Паводле вынікаў першых трох месяцаў 2015 года банкаўскімі работнікамі Беларусі было выяўлена 255 падробленых грашовых знакаў, з якіх 253 — падробленыя банкноты, 2 — падробленыя манеты.

У параўнанні з I кварталам 2014 года агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў павялічылася на 25%.

У Мінску выяўлена 44,3% усіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях краіны — ад 3,5 да 15,3%. Падробленыя грашовыя знакі былі канфіскаваныя з грашовага абарачэння ў 25 населеных пунктах.

Асноўная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў склалі долары ЗША — 58,4%. Чвэрць усіх падробленых грашовых знакаў склалі расійскія рублі — 25,5%. Падробленыя еўра занялі долю 13,7%. Падробленыя беларускія рублі канфіскоўваліся рэдка — іх доля склала 2%.

Паводле звестак Нацбанка, у справаздачным перыядзе назіраўся рост колькасці выяўленых падробленых грашовых знакаў усіх відаў валют да аналагічнага перыяду мінулага года. Так, рост колькасці выяўленых падробленых долараў ЗША склаў 20,2%, падробленых расійскіх рублёў — 14%. Колькасць выяўленых падробленых еўра павялічылася на 84,2% (у абсалютным выражэнні — на 16 грашовых знакаў), падробленых беларускіх рублёў — на 25% (на адну банкноту). Была таксама выяўленая адна падробленая банкнота наміналам 100 кітайскіх юаняў.

У купюрнай пабудове падробленых долараў ЗША, як і раней, абсалютную большасць склалі банкноты наміналам 100 долараў — 96,6% ад агульнай колькасці (+2,2% да I квартала 2014 года). Пры гэтым рост колькасці выяўленых падробленых банкнот наміналам 100 долараў ЗША да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 23,1%.

З ліку выяўленых падробленых долараў ЗША сем банкнот (4,9%) адносіліся да катэгорыі суперпадробак наміналам 100 долараў серый 1988, 1996 і 2001 гадоў.

За справаздачны перыяд таксама зафіксаваныя тры выпадкі спробы збыту частковых падробак у выглядзе сапраўдных банкнот наміналам 5 долараў ЗША, на якіх змененыя лічбы наміналу і асноўных відарысаў на намінал у 50 долараў.

Купюрную пабудову падробленых расійскіх рублёў склалі банкноты наміналам 5.000 і 1.000 рублёў — адпаведна 66,2 і 33,8%. У параўнанні з I кварталам 2014 года колькасць выяўленых падробленых банкнот наміналам 5.000 рублёў павялічылася на 53,6%, наміналам 1.000 рублёў — зменшылася на 18,5%.

Сярод выяўленых падробленых еўра традыцыйна прысутнічалі практычна ўсе наміналы. Часцей за ўсё канфіскоўваліся падробленыя банкноты наміналам 50 і 100 еўра — адпаведна 37,1 і 28,6%.

Адна з выяўленых падробленых банкнот наміналам 200 еўра ўяўляла сабой частковую падробку ў выглядзе сапраўднай банкноты наміналам 200 сербскіх дынараў, на якой зменены асноўныя выявы на намінал 200 еўра.

Як адзначаюць у Нацбанку, за справаздачны перыяд у банкаўскай сістэме былі зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі выяўлення падробленых беларускіх рублёў. Прычым яны вызначаліся нізкай якасцю вырабу, і пры ўважлівым візуальным разглядзе іх лёгка можна адрозніць ад сапраўдных банкнот.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 мая 2015
 
Дата публикации:02.05.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1031
 
Ключевые слова:
Фальшивомонетничество Рубль Евро Доллар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме