https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацбанк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне"


Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.
Нацыянальны банк Беларусі 6 красавіка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне": сярэбраную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм, накладам 1.000 штук; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масаой 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм, накладам 3.000 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — фрагмент новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску, на сярэбранай манеце неба над будынкам музея — галаграма з выявай святочнага салюта; унізе справа — год чаканкі, злева — проба сплаву (на сярэбранай), у цэнтры — намінал: 20 РУБЛЁЎ (на сярэбранай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры — выява квітнеючага дрэва вішні з цёмна-вішнёвымі зорачкамі ў цэнтры белых кветачак, ствол якога абвіты муаравай стужкай ордэна Айчыннай вайны I ступені; унізе па крузе надпіс: 70 ГАДОЎ ПЕРАМОГІ.

Манеты адчаканеныя ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор". 

Інфармацыя аб даце паступлення памятных манет у продаж будзе апублікаваная на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп`ютарнай сетцы Інтэрнэт у раздзеле  "Банкноты і манеты" (Чакаемыя паступленні ў продаж).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2015
 
Дата публикации:06.04.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1160
 
Ключевые слова:
Нумизматика Монеты Беларуси 70-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме