https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


УС Беларусі закупяць партыю БТР-82А


Аб гэтым заявіў 23 кастрычніка міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў у час семінара-практыкума для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ.
"Ідзе прапрацоўка пытання аб выдзяленні грашовых сродкаў на закупку БТР-82А, які стаіць на ўзбраенні расійскай арміі і вельмі добра паказаў сябе ў час баявых дзеянняў", - сказаў кіраўнік абароннага ведамства.

Разам з тым міністр адзначыў, што будзе прадаўжацца мадэрнізацыя ваеннай тэхнікі. Паводле яго слоў, калі набыццё аднаго БТР-82А будзе каштаваць $900 тыс., то капітальная мадэрнізацыя бронетранспарцёра, які стаіць на ўзбраенні, - каля $300 тыс. Пры гэтым іх рэсурс складзе 20-25 гадоў.

Кантракт аб закупцы БТР-82А Беларусь і Расія падпісалі ў верасні на выстаўцы Russia Arms Expo ў Ніжнім Тагіле.

Распрацоўкай і стварэннем гэтых узораў узбраенняў у Расіі займаецца Ваенна-прамысловая кампанія, якая, у прыватнасці, вырабляе бронетранспарцёры новага пакалення "Бумеранг".

22 кастрычніка 2015, Баранавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:776
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Модернизация Беларусь-Россия Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме