https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Крамбамбуля» выдала разьвітальны «Чырвоны штраль»


Канцэртная прэзэнтацыя альбома пройдзе 7 лістапада ў Вільні, пасьля гэтага гісторыя гурту будзе завершаная.
​«Вось і зьдзейсьнілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў, — піша гурт у „партызанскім маніфэсьце“ на „Першаку“ 34mag, дзе быў прадстаўлены новы альбом. — Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдсядацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысьцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзьліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі".

Альбом «Чырвоны штраль», як неаднаразова заяўляў Лявон Вольскі, стане апошнім у дыскаграфіі «Крамбамбулі». Усе 12 песень можна бясплатна праслухаць на Soundcloud альбо спампаваць.

Жывая прэзэнтацыя пройдзе ў Вільні 7 лістапада. Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і лепшыя песьні, адбудзецца ў новай канцэртнай залі Compensa, разьлічанай на 4 тысячы гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.​

Саўнд-прадусарам альбому стаў Снорэ Бэргэруд з Ymir-audio, запісам і зьвядзеньнем займаўся Зьміцер Галадко на студыі FORZ, майстраваньнем — Джэймі Гомэс на Orgone Studios.​

Радыё Свабода
Менск, 14 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:14.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:943
 
Ключевые слова:
Лявон Вольскі «Крамбамбуля» Рок-музыка Альбом «Чырвоны штраль»
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме