https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з філіялам "Аэрапорт Мінск-1" павялічыў колькасць абслужаных пасажыраў на 5,3%


Аб гэтым этым паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
За студзень—кастрычнік 2015 года РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" сумесна з філіялам УП "Аэрапорт Мінск-1" было абслужана 2.379.269 пасажыраў, што на 5,3% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.  

Усяго за 10 месяцаў па прадпрыемствах у цэлым выкананы 17.063 самалётавылеты, апрацавана 12.753,7 тон грузу і пошты.

За кастрычнік Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з філіялам "Аэрапорт Мінск-1" абслужыў 211.684 пасажыраў. 

У кастрычніку супрацоўнікі аэрапорта і філіяла адправілі 1.692 рэйсы, з іх 1.421 — рэгулярны і 271 — чартэрны.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2015
 
Дата публикации:21.11.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Мінск Аэропорт Авиаперевозки Статистика Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме