https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адкрываецца II Моладзевы тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі


Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі "МТС" — афіцыйнага партнёра мерапрыемства.
Калектывы 14 краін возьмуць удзел у II Моладзевым тэатральным форуме краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, які адкрываецца ў Мінску 19 лістапада. Гэта Беларусь, Азербайджан, Арменія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Таджыкістан, Украіна, Узбекістан і Эстонія.

У межах форуму, які будзе доўжыцца па 26 лістапада, на сцэнах мінскіх тэатраў будзе паказана 13 конкурсных спектакляў.

"Яркім акцэнтам форуму стане тэатральны саўнд, падчас якога прадстаўнікі моладзевых тэатраў пакажуць сябе не толькі як прафесійныя акцёры, але і як таленавітыя вакалісты, — паведамляюць арганізатары. — Таксама ў гэтыя дні адкрыецца выстава работ маладых сцэнографаў і адбудуцца семінары перспектыўных рэжысёраў, драматургаў і крытыкаў. Падчас форуму ўсе яго ўдзельнікі змогуць убачыць спектаклі адзін аднаго і абмеркаваць іх". 

Адкрые форум спектакль "Чэхаў. Камедыя. Чайка", які будзе паказаны 19 лістапада на сцэне Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра.

Арганізатарамі форуму выступілі Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў, Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарвыканкам і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД.

Першы Моладзевы тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі прайшоў у Кішынёве ў 2012 годзе. Гран-пры тады атрымаў спектакль "Офіс" беларускі Кацярыны Аверкавай.

БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2015
 
Дата публикации:19.11.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1152
 
Ключевые слова:
Театр Молодёжный форум Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме