https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі народ дэманструе з`яднанасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні


Гэта адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, якая прысутнічала на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі.
На яе думку, Беларусь упэўнена выбрала курс на далейшае развіццё незалежнасці і суверэннасці.

"Народ падтрымаў палітыку, якая праводзіцца Аляксандрам Лукашэнкам, перавыбраўшы яго на прэзідэнцкіх выбарах. У людзей ёсць упэўненасць у будучым, і гэта будучае - у мірным і стабільным развіцці краіны", - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Міністр лічыць самым галоўным, што ў цэнтры палітыкі, якая праводзіцца Прэзідэнтам, знаходзіцца чалавек, і ўсё ў краіне робіцца на карысць людзей. Кіраўнік Міністэрства інфармацыі падкрэсліла, што ў рэспубліцы ўкараняюцца самыя сучасныя тэхналогіі, у тым ліку інфармацыйныя.

"Дзякуючы ў тым ліку ім усе змаглі ўбачыць у прамым тэлеэфіры важнейшую падзею - інаўгурацыю Прэзідэнта Беларусі, тым самым адчуўшы дачыненне да гэтага мерапрыемства", - сказала Лілія Ананіч.

Яна таксама адзначыла, што сёння беларусы ганарацца сваёй краінай, у тым ліку маладое пакаленне, за якім - будучае Беларусі.

БЕЛТА, 6 лістапада 2015
 
Дата публикации:06.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:800
 
Ключевые слова:
Инаугурация Лилия Ананич
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме