https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 2008 года Turkcell інвеставала ў эканоміку Беларусі каля 1 млрд. долараў


Пра гэта паведамляе прэс-служба мабільнага аператара life:).
З 2008 года Turkcell інвеставала ў эканоміку Беларусі каля 1 млрд. долараў ЗША, заявіў генеральны дырэктар ЗАТ "БеСТ" (аператар life:), уваходзіць у групу Turkcell) Ісмет Языджы на Беларускім інвестыцыйным форуме, які завяршыў сваю працу ў Стамбуле 13 лістапада.

Было зазначана, што прыход Turkcell на беларускі рынак стымуляваў канкурэнцыю у гэтым сегменце бізнесу запускамі такіх інавацыйных прадуктаў і паслуг, як першая сетка 3G, SMS-білет, паслуга "Поўны перанос нумара", клуб лаяльнасці my life:) і іншых.

У сваім выступленні Ісмет Языджы падкрэсліў, што ўсе бізнесмены форуму могуць звяртацца ў life:) па падтрымку і дапамогу ў першых кроках на беларускім рынку. 

Удзельнікі форуму таксама змаглі наведаць цэнтр маніторынгу сеткі Turkcell і ўбачыць тэхналогіі і метады, якія прымяняе кампанія для забеспячэння бесперапыннасці паслуг, аптымальнай маршрутызацыі галасавога і дата-трафіка, кантролю і зніжэння электрасілкавання інфраструктуры сеткі. Сёння для абслугоўвання 60 мільёнаў абанентаў Turkcell выкарыстоўвае больш як 40 тысяч базавых станцый і некалькі дата-цэнтраў агульнай карыснай плошчай большай за 7 тысяч кв. м.

ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" ("БеСТ") было зарэгістраванае 5 лістапада 2004 года. 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Заснавальнікамі кампаніі "БеСТ" выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2015
 
Дата публикации:13.11.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:597
 
Ключевые слова:
life:) Телекоммуникации Сотовая связь Беларусь-Турция Turkcell Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме