https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Клуб жанчын-кіраўнікоў плануецца стварыць на базе грамадскага аб`яднання "Беларускі саюз жанчын"


Гэта ініцыятыва абмяркоўвалася на пашыраным пасяджэнні прэзідыума ГА "БСЖ", якое прайшло 2 лістапада пад старшынствам кіраўніка грамадскага аб`яднання Мар`яны Шчоткінай у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з абласнымі арганізацыямі.
Паводле слоў Мар`яны Шчоткінай, дзякуючы збалансаванай гендарнай палітыцы, што праводзіцца ў краіне, павялічваецца колькасць жанчын, якія займаюць адказныя кіруючыя пасады. На яе думку, мэтазгодна аб`яднаць жанчын-дзяржслужачых, якія прымаюць кіраўніцкія рашэнні. Гэта будзе садзейнічаць у тым ліку ўмацаванню міжведамаснага ўзаемадзеяння.

"Ядро клуба ўжо сфарміравана, узначаліць яго Алена Сівалобава", - сказала старшыня ГА "БСЖ". На пасяджэнні прэзідыума таксама прагучала прапанова аб арганізацыі на платформе ГА "БСЖ" клуба жанчын-прадпрымальнікаў. Асаблівая ўвага ўдзелена падрыхтоўцы да правядзення рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года". У бліжэйшы час будуць акумуляваны прапановы рэгіянальных арганізацый наконт фармату конкурсу і яго намінацый. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў сакавіку 2016 года. Асноўныя задачы конкурсу - паказаць ролю жанчын у сучасным грамадстве, іх уклад ва ўмацаванне сям`і, выхаванне дзяцей, здароўе нацыі, сацыяльна-эканамічнае і гуманітарна-культурнае развіццё, актывізаваць удзел жанчын у вытворчых, палітычных і грамадскіх працэсах рэспублікі, падтрымаць жаночыя ініцыятывы ў розных сферах дзейнасці.

Заснавальнікам конкурсу "Жанчына года" з`яўляецца Беларускі саюз жанчын, ён праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства інфармацыі. На пасяджэнні падведзены вынікі кастрычніцкай дэкады маці, адбыўся абмен вопытам па арганізацыі цікавых мерапрыемстваў. У прыватнасці, размова ішла аб праекце "Віртуальная кніга сямейных традыцый", які рэалізуецца ў Гродзенскай вобласці. Тут ствараецца спецыяльная база даных, якая з`яўляецца асновай для інтэрнэт-рэсурсу. Гэты праект мэтазгодна распаўсюдзіць на ўсю рэспубліку, як і вопыт арганізацыі "Сямейнай акадэміі" - своеасаблівага клуба па інтарэсах, інфармацыйнага, кансультатыўнага цэнтра і цэнтра для адпачынку.

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч лічыць вельмі важным і своечасовым правядзенне ў Беларусі маштабнай рэспубліканскай акцыі "Сямейнае чытанне". На пасяджэнні прагучала прапанова, каб мамам у радзільным доме ўручаць кнігу аб тым, як клапаціцца аб дзіцяці на розных этапах яго жыцця, пачынаючы з нараджэння. ГА "Беларускі саюз жанчын" традыцыйна прыме ўдзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі "Нашы дзеці", а таксама ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня інвалідаў.

Беларускі саюз жанчын створаны ў 1991 годзе. На добраахвотнай аснове ён аб`ядноўвае жаночыя саветы, створаныя ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, у многіх працоўных калектывах і навучальных установах і па месцы жыхарства. У саюзе больш як 186 тыс. жанчын, дзейнічае звыш 4 тыс. пярвічных арганізацый. Саюз адкрыты для супрацоўніцтва з замежнымі жаночымі грамадскімі арганізацыямі.

2 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.11.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:640
 
Ключевые слова:
Белоруский союз женщин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме