https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за 9 месяцаў бягучага года амаль 10 тыс. ветэранаў і інвалідаў атрымалі дапамогу ў рамонце жылля на агульную суму Br10,3 млрд


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пры рэалізацыі падпраграмы "Сацыяльная падтрымка ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, пажылых людзей і інвалідаў" Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады ва ўсіх населеных пунктах рэспублікі праведзены абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў ВАВ, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў І і ІІ групы.

У студзені-верасні гэтага года абследаваны ўмовы пражывання 187,1 тыс. чалавек, у тым ліку 40,6 тыс. ветэранаў ВАВ і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў; 120,8 тыс. адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў І і ІІ групы.

У міністэрстве запэўнілі, што просьбы, якія паступілі ў ходзе абследавання, выконваюцца ў адпаведнасці з планамі мерапрыемстваў, зацверджанымі ў рай-, гар- і сельвыканкамах, гарадскіх адміністрацыях.

Так, амаль 10 тыс. чалавек аказана дапамога ў рамонце кватэр, дамоў, надворных пабудоў, печаў, электраправодак, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў на Br10,3 млрд.

Са сродкаў бюджэту фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана матэрыяльная дапамога больш як 62 тыс. чалавек на Br32 млрд, са сродкаў мясцовых бюджэтаў -12,9 тыс. чалавек на суму большую за Br41 млрд. На 1 кастрычніка гэтага года ў Беларусі пражывалі 15,2 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 10,1 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны.

3 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.11.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:819
 
Ключевые слова:
Ветераны Соцзащита в Беларуси Инвалиды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме