https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цырымонія ўступлення на пасаду выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада 2015 года


Упершыню інаўгурацыя будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпіша адпаведны Акт.

Пасведчанне Прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш як 1 тыс. запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Потым урачыстыя святочныя мерапрыемствы перамесцяцца на плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе ваеннаслужачыя прынясуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту.

Пасля завяршэння цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты. З месца правядзення мерапрыемстваў будзе весціся прамая трансляцыя па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Яна пачнецца ў 12.00 (па мінскім часе).

Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт "Разам у новы дзень". На галоўнай сцэне краіны выступяць дарослыя і дзеці, таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама праслаўленыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб`яднаны любоўю да роднай Беларусі.

4 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:947
 
Ключевые слова:
Мінск Инаугурация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме