https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка сумняваецца, што "чалавек у спадніцы" здолее выконваць усе паўнамоцтвы прэзідэнта.


Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што станоўча ўспрыняў вылучэнне жанчыны ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, але "ў Беларусі Канстытуцыя такая, што, напэўна, пакуль грамадства не гатова абраць жанчыну".
"У нас у прэзідэнта паўнамоцтваў процьма — ад бяспекі да эканомікі, якія пакуль чалавек у спадніцы не здолее, напэўна, выконваць", — заявіў Лукашэнка 11 кастрычніка, размаўляючы з журналістамі пасля галасавання на выбарах прэзідэнта. А нават калі і здолее, то беларускае грамадства да гэтага пакуль не гатовае, дадаў ён.

Гаворачы пра Таццяну Караткевіч, Лукашэнка сказаў: "Паназіраў: так, апазіцыянер, але не крычыць жа гвалтам: "На плошчу, ламаць, крышыць" і гэтак далей. Пры свядомасці, нармальны чалавек. У яе ёсць сваё разуменне, як у той жа Алексіевіч. Ну і што? Колькі ў нас тысяч людзей у Беларусі са сваім меркаваннем, у тым ліку і апазіцыйных, што я супраць іх ваяваць буду? Не. Гэта іх права. Я павінен іх пераконваць у адваротным. Вы не спяшайцеся, час і жыццё пакажуць, хто меў рацыю".

Адказваючы на пытанне, ці гатовы ён прапанаваць Караткевіч нейкую дзяржаўную пасаду, Лукашэнка зазначыў: "Першае — гэта жаданне працаваць на дзяржаву. А другое — прафесіяналізм". Ён падкрэсліў, што "неабходна паглядзець, на што здольны чалавек, які мае вопыт, што можа пацягнуць на сваіх плячах, які хамут". "Той і павешу на шыю. Не хвалюйцеся, нам вельмі патрэбныя прафесійныя і таленавітыя людзі", — падкрэсліў ён.

У той жа час Лукашэнка дадаў: "Яна неяк заявіла: "Ну, калі б я з КДБ супрацоўнічала, то мяне б мужык забіў". Я думаю, ну, бог з табой, Таццяна. Калі ты ідзеш у прэзідэнты, хочаш стаць прэзідэнтам, ты памаўчы ўжо, не выказвай гэта. Мы ведаем, хто твой муж, ведаем, што гэта крайні апазіцыянер. І калі ты станеш прэзідэнтам, дык хто будзе кіраваць краінай? Радыкальны "зубрыст" (былы член руху "Зубр") ці ты? А КДБ — гэта дзяржаўная структура. Яна ж наўпрост табе будзе падпарадкаваная. І ты так заяўляеш".

Падобныя выказванні, лічыць Лукашэнка, з`яўляюцца "поўным правалам". "Такіх заяў палітык рабіць не павінен, — лічыць ён. — Гэта гаворыць аб тым, што як мінімум яна яшчэ малады палітык. Трэба больш акуратна падбіраць словы".

"Таму я хачу паглядзець, — дадаў Лукашэнка. — І не толькі на яе. У кожнага ж такія каманды. Я неяк быў дома і паслухаў іх дэбаты. Не хачу характарызаваць іх, але ўсе гаварылі, што ў іх ёсць каманда, і мы ўсе ведаем, як вывесці на высокую арбіту нашу Беларусь. Буду толькі рады, калі мне не толькі прапануюць тэарэтычна канцэптуальна, як гэта зрабіць, але і пакажуць свае каманды. Гарантую вам, што калі прафесіяналізм і жаданне працаваць на краіну будуць у іх адпаведныя, калі ласка".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:11.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:880
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме