https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" збярэ ў Полацку прадстаўнікоў 6 краін


Аб гэтым паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
Выступленні музыкантаў з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Італіі, Германіі, Даніі адбудуцца на XX Міжнародным фестывалі арганнай музыкі "Званы Сафii" ў Полацку.  

Мерапрыемствы форуму пройдуць з 18 кастрычніка па 22 лістапада. Свята збярэ пад купалам Сафійскага сабора масцітых музыкантаў і таленавітых маладых выканаўцаў. У канцэртах прагучыць музыка майстроў эпохі барока, французскага і нямецкага рамантызму, сучасных кампазітараў. Можна будзе пачуць не толькі адзін арган, але і ў дуэце са скрыпкай, трубой, флейтай, разам з вакалам і камерным хорам.

Напрыклад, 18 кастрычніка ў Полацку выступіць дуэт з Даніі Ханс Хрысціян Хейн (арган) і Пітэр Дам-Хейн (барытон). Французскую рамантычную музыку прадставіць 25 кастрычніка арганіст П`ер Зеворт (Францыя). Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 1 лістапада - беларускія салісты Ксенія Пагарэлая (арган), Вікторыя Бабенка (скрыпка) і Валянцін Юхневіч (труба) падораць слухачам шэдэўры класічнай і папулярнай музыкі. Упершыню на фестывалі ў Полацку выступіць італьянскі арганіст Эўджэніа Марыя Фаджыяні - яго канцэрт запланаваны на 21 лістапада. Завершыць форум 22 лістапада расійскі дуэт Яўген і Ксенія Аўраменкі, якія выканаюць музыку Баха. I Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" адкрыўся ў Полацку 15 лістапада 1996 года.

За дваццацігадовую гісторыю праекта на полацкім фестывалі выступілі музыканты з 22 краін, адбылося 124 фестывальныя канцэрты, на якіх пабывалі больш за 20 тыс. аматараў арганнай музыкі.

14 кастрычніка 2015, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1145
 
Ключевые слова:
Полацак Званы Сафіі Органная музыка Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме