https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за 9 месяцаў праведзена 72 ільготныя ЭКА


Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Валянціна Ваўчок.
У Беларусі за 9 месяцаў праведзена 72 ільготныя экстракарпаральныя апладненні (ЭКА). 

У адпаведнасці з нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі бясплатны цыкл падсадкі эмбрыёнаў праводзіцца ў праграме трэцяга па ліку ЭКА.

"Змяненне рэпрадуктыўных установак у моладзі, асаблівасці сексуальных паводзін, познія шлюбы, недастатковая матывацыя нараджэння дзяцей і шматдзетнасці, няправільная кантрацэпцыя (пры яе поўнай даступнасці), на жаль, часта прыводзяць да бясплоднасці, - сказала галоўны педыятр. - У кожнай жаночай кансультацыі адкрыты кабінеты планавання сям`і, у рэспубліцы працуе 19 кансультацый "Сям`я і шлюб". Даступнае і поўнасцю ўрэгулявана прымяненне дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій". З мінулага года праводзіцца маштабная работа па прафілактыцы абортаў. Заканадаўча замацавана абавязковае кансультаванне перад абортам.

8 кастрычніка 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:864
 
Ключевые слова:
Демография Соцзащита в Беларуси ЭКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме