https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС праводзіць акцыю па процідзеянні незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў


Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.
З 14 па 18 верасня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы "Арсенал". Іх галоўная мэта — процідзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў. 

Асноўныя намаганні будуць засяроджаныя на выяўленні асоб, якія захоўваюць зброю і боепрыпасы без адпаведнага дазволу. Сёлета на тэрыторыі Беларусі ўжо канфіскана 880 адзінак незарэгістраванай зброі, больш як 26 тыс. боепрыпасаў рознага калібру. Больш за 37 тыс. боепрыпасаў і 677 адзінак зброі здадзена грамадзянамі добраахвотна. Зарэгістравана 367 незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. 

Так, 31 ліпеня ў жыхара Пружан (Брэсцкая вобласць) супрацоўнікамі міліцыі канфіскаваны незарэгістраваны карабін "ТОЗ-17" і 15 патронаў калібру 5,6 мм, а 2 верасня ў жыхара Асіповіцкага раёна — абрэз вінтоўкі "Маўзер" і 8 патронаў калібру 7,92 мм. 

Розныя віды зброі нярэдка выкарыстоўваюцца для незаконнага палявання. Таму запланаваныя сумесныя рэйды з работнікамі падраздзяленняў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце і іншымі прыродаахоўнымі арганізацыямі па прадухіленні фактаў браканьерства. 

Акрамя таго, супрацоўнікі праваахоўных органаў правераць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі ў законных уладальнікаў і распачнуць меры да яго канфіскацыі ў тых, хто мае супрацьпаказанні да валодання зброяй. З пачатку года ў індывідуальных уладальнікаў ужо канфіскавана 1.544 адзінкі зарэгістраванай зброі — галоўным чынам за ўчыненне дробнага хуліганства, стральбу ў населеным пункце, распіванне спіртнога ў грамадскіх месцах або з`яўленне там у нецвярозым стане. 

МУС нагадвае, што санкцыяй артыкула 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) прадугледжана пакаранне аж да пазбаўленні волі тэрмінам на дванаццаць гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Асобы, што добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы, якія незаконна захоўваліся, у органы ўнутраных спраў, ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці вызваляюцца.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2015
 
Дата публикации:14.09.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1301
 
Ключевые слова:
Операция "Арсенал" Оружие Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме