https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З-за навальніцы пацярпелі 16 населеных пунктаў у Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.
З-за ліўняў і шквалістага ветру парывамі да 20 метраў у секунду 13 жніўня пацярпелі 16 населеных пунктаў у Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. 

У Гомельскай вобласці пацярпелі населеныя пункты ў Чачэрскім, Рагачоўскім, Кармянскім і Веткаўскім раёне. У Мінскай вобласці пацярпеў Старадарожскі раён, у Магілёўскай — Бялыніцкі, Асіповіцкі, Чавускі, Магілёўскі, Бабруйскі і Слаўгарадскі раёны. 

Пашкоджаны дахі дзевяці жылых дамоў, аднаго аб`екта сацкультбыту і 41 сельскагаспадарчага будынка. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы. 

Паводле ўдакладненых даных, 13 жніўня ападкамі (да 26,4 мм пры сярэднямесячнай норме 75 мм) у Магілёве падтоплена шэсць участкаў дарог, прыпынены рух (2 гадзіны 17 хвілін) трох тралейбусных маршрутаў, рух ажыццяўляўся па аб`язных маршрутах. Падтаплення аб`ектаў не адбылося. Зафіксаваныя асобныя выпадкі падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаны легкавы аўтамабіль. 

Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў. Пацярпелых няма, жыццезабеспячэнне горада не парушана.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2015
 
Дата публикации:14.08.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:872
 
Ключевые слова:
Наводнение Магілёўшчына Природный катаклизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме