https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Забарона на наведванне лясоў уведзена па ўсёй Беларусі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
"Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у бліжэйшыя дні на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца высокая, а месцамі надзвычайная пажарная небяспека. Тэмпература паветра прагрэецца да 30-36 градусаў, пры гэтым ападкаў не прагназуецца. Таму ў мэтах прадухілення выпадкаў узнікнення лясных пажараў і недапушчэння ўскладнення абстаноўкі ва ўсіх раёнах краіны ўведзена забарона на наведванне лясоў", - растлумачылі ў міністэрстве.

У перыяд забароны закрываюцца ўсе шлагбаумы на з`ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці ўстанаўліваюцца таблічкі з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і адказнасці за яе парушэнне. Самастойна адкрываць шлагбаумы на ўездах у лес нельга. Што датычыцца аўтатранспарту, то праязджаць на ім можна толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да добраўпарадкаваных месц адпачынку. Распальванне вогнішча ў лясах і на тарфяніках на перыяд забароны або абмежавання наведвання лесу забаронена.

У міністэрстве нагадалі аб адказнасці за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках ці забароны на іх наведванне. Так, калі парушэнне не прывяло да прычынення шкоды, то парушальніку пагражае папярэджанне або штраф у памеры да 25 базавых велічынь (адна базавая цяпер складае Br180 тыс.). Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, што прывяло да знішчэння або пашкоджання лесу або тарфянікаў, вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 25 да 50 базавых велічынь.

7 жніўн 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1121
 
Ключевые слова:
Пожары Лесное хозяйство МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме