https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 18 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 18 чэрвеня 2015 года.
На 18 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 15.461 беларускі рубель
Еўра — 17.421
Расійскі рубель — 286,02
Украінская грыўна — 717,45

Кошык валют — 3.248,27 (абсалютны максімум)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 39 рублёў (0,25%), еўра — на 33 (0,19%), расійскага рубля — на 0,52 (0,18%), грыўны — на 16,45 (2,35%). Курс кошыка валют вырас на 6,67 рубля (0,21%) у параўнанні з папярэднім днём і на 478,02 рубля (17,26%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1268, "долар/расійскі рубель" — 54,056, "долар/грыўна" — 21,55.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 18 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 15.300—15.430 і прадавалі па 15.490—15.610 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 22 рублі (да 15.378), продажу — на 7 (да 15.541).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 15.300—15.400 пры куплі, 15.550—15.650 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:18.06.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:935
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме