https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адзіны ў Беларусі экзэмпляр Радзівілаўскай (Брэсцкай) Бібліі прадстаўлены на выстаўцы кніг у Мірскім замку


Аб гэтым паведамілі арганізатары экспазіцыі ў замку.
На выстаўцы паказана 29 экспанатаў, жамчужынай з\`яўляецца адзіны на гэты час экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі 1563 года выдання, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі. Сусветна вядомая біблія была надрукавана ў Брэсцкай друкарні. Кніга ўяўляе сабой поўны тэкст Святога Пісання на польскай літаратурнай мове XVI стагоддзя. Гэта біблія стала адным з самых поўных і дасканалых выданняў свайго часу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У ёй 738 старонак, 14 гравюр. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы. На палях старонак размяшчаюцца каментарыі да тэксту. Гравюры з Радзівілаўскай Бібліі прызнаны шэдэўрамі беларускай графікі. На тытульным лісце выгравіраваны герб Радзівілаў. На першай старонцы прысутнічае прысвячэнне каралю Жыгімонту Аўгусту. Упершыню ў гісторыі кнігадрукавання Беларусі ў Брэсцкай Бібліі змешчаны прадметны паказальнік.

Экспазіцыя кніг радзівілаўскай бібліятэкі эпохі Мікалая Радзівіла Чорнага падабрана з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Калекцыя кніг, якія належалі Радзівілам, з фондаў ЦНБ НАН - адзін з самых вялікіх кніжных збораў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі. У яго складзе больш як 3,5 тыс. друкаваных і рукапісных дакументаў. Тэматыка выданняў, якія ўваходзяць у бібліятэку, вызначаецца вялікай разнастайнасцю, закранае розныя сферы чалавечага жыцця.

Выстаўка будзе прадаўжацца да 27 мая ўключна.

29 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1517
 
Ключевые слова:
Выставка Радзівілы Библия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме