https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цягнікі гарадскіх ліній Беларускай чыгункі перавезлі ў першым квартале амаль 650 тыс. пасажыраў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
У студзені—сакавіку 2015 года цягнікі гарадскіх ліній Беларускай чыгункі перавезлі 648,8 тыс. пасажыраў, што на 18,1% больш, чым за першы квартал 2014 года.

"Сёлета захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній", — адзначыла прэс-служба. 

Нагадаем, Беларуская чыгунка ў межах укаранення новага фармату пасажырскіх перавозак адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі — Ждановічы — Беларусь (Заслаўе) 10 верасня 2011 года. 

Пазней цягнікі гарадскіх ліній звязалі сталіцу з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Рудзенскам. Цяпер у гарадскіх зносінах перавозку пасажыраў забяспечваюць шэсць адзінак сучаснага рухомага саставу вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG. 

Усяго, паводле звестак прадпрыемства, па чыгунцы ў студзені—сакавіку гэтага года перавезена больш за 18,2 млн. пасажыраў ва ўсіх відах зносін. 

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2015
 
Дата публикации:14.04.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1192
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Статистика Электропоезд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме