https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы беларускі спадарожнік будзе ў большай ступені арыентаваны на атрыманне камерцыйнага эфекту ад яго эксплуатацыі


Аб гэтым 8 красавіка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню касманаўтыкі, заявіў кіраўнік апарату НАН Беларусі Пётр Віцязь.
"Што датычыцца новага спадарожніка, мы цяпер узгадняем, якім чынам яго стварыць. У прынцыпе, Прэзідэнт падтрымлівае стварэнне спадарожніка, але кажа, што ён павінен быць больш камерцыйным, а не проста пазнавальным. Над гэтай задачай мы цяпер працуем. Перш за ўсё ўзгадняем са спажыўцамі, вывучаем вопыт, які спадарожнік будзе найбольш канкурэнтаздольны, каб ён меў у далейшым сваю нішу. У першую чаргу працуем з расіянамі, узгадняем з імі па оптыцы, платформе і іншых параметрах", - сказаў Пётр Віцязь.

Стварэнне спадарожніка закладваецца і ў новую касмічную праграму Беларусі, распрацоўка якой практычна ўжо завершана.

"Прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні новага перспектыўнага апарата. Мы разумеем, што гэты апарат павінен мець распазнаванне лепшае, чым адзін метр. Паколькі Беларусь - краіна маленькая, то мы павінны з кімсьці скааперавацца. Для нас стратэгічны партнёр - Расія", - адзначыў дырэктар НІРУП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання (БКСДЗ) Сяргей Залатой.

Паводле яго слоў, акрамя сумеснай з Беларуссю групоўкі са спадарожнікаў з двухметровым распазнаваннем, Расія мае групоўку "метровых" спадарожнікаў, якую плануе развіваць. "Таму на перагаворах з Раскосмасам мы гаворым аб тым, што той спадарожнік, які будзе беларускі, увойдзе ў адну з расійкіх груповак. І тады можа быць забяспечана аператыўнасць вырашэння задач у інтарэсах дзвюх дзяржаў і пашыраны спектр прымянення, - заявіў Сяргей Залатой. - Дастаткова сказаць, што распазнаванне ў 2 м дае магчымасць ствараць тапаграфічныя карты маштабу 1:50000 і абнаўляць маштаб 1:25000. Калі мы гаворым аб распазнаванні спадарожніка ў 1 м, то гэта дзесяцітысячны маштаб. Інакш кажучы, гэта ўжо на мяжы з кадастравымі рэчамі. Чым больш распазнаванне спадарожніка, тым мацней пачынае канкурыраваць з аэрафотаздымачнымі комплексамі".

Сяргей Залатой прывёў прыклад, што калі ў шэрагу краін Еўропы была ўведзена ў дзеянне сістэма з распазнаваннем 0,5 м, то значна скараціўся аб`ём заказаў на аэрафотаздымку. Пры гэтым, паводле яго даных, калі кошт аэрафотаздымкі аднаго квадратнага кіламетра складае каля $30, то аналагічныя затраты пры выкарыстанні касмічнага спадарожніка ў 2-3 разы ніжэйшыя.

Дзеючы беларускі касмічны апарат выведзены ракетай-носьбітам "Саюз" і разгонным модулем "Фрэгат" разам з расійскім спадарожнікам "Канопус-В" на арбіту вышынёй прыкладна 500-520 км 22 ліпеня 2012 года. Здымкі, атрыманыя з борта касмічнага апарата, маюць высокае прасторавае распазнаванне і даюць магчымасць разгледзець аб`екты на зямной паверхні ў панхраматычным рэжыме (адзін канал) з распазнаваннем 2,1 м і ў шматканальным рэжыме (4 каналы) з распазнаваннем 10,5 м. Оптыкаэлектронную апаратуру для спадарожніка агульнай вагой 150-200 кг вырабілі беларускія прадпрыемствы "Пеленг", Інстытут кібернетыкі. Астатняе абсталяванне - замежнае, вытворчасці Расіі і Англіі.

8 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1069
 
Ключевые слова:
Космос Спутник Инновации День космонавтики
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме