https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Віцебск з’явіцца на «Зялёнай карце»


Грамадскі інтэрактыўны праект «Зялёная карта» будзе запушчаны ў Віцебску ў пачатку кастрычніка, паведаміла прэс-сакратар Цэнтра экалагічных рашэнняў Вольга Астаповіч.
Віцебск стане 15-м горадам, якi ўключаны ў дадзеную ініцыятыву. Валанцёры абласнога цэнтра сабралі патрэбную інфармацыю аб пунктах другаснай сыравіны і небяспечных адходаў. 6 кастрычніка яны абмяркуюць на тэматычнай дыскусіі метады ўцягвання насельніцтва ў працэс збору, перапрацоўкі такіх адходаў сумесна з прадстаўнікамі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага гарвыканкама, Віцебскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Цэнтра экалагічных рашэнняў.

«Зялёная карта» — грамадскі некамерцыйны інтэрактыўны праект. Ён уяўляе сабой карту Беларусі ў інтэрнэце, на якую нанесеныя пункты збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і непатрэбных рэчаў (напрыклад, бібліятэкі, якія прымаюць кнігі ў дар; сацыяльныя цэнтры; царкоўныя прыходы, якія гатовыя забраць вопратку, і г.д.). Гэты ж рэсурс акумулюе дадзеныя аб усіх ўборках, якія праводзяцца ў Беларусі ў ходзе міжнароднай акцыі «Зробім!». Праект запушчаны ў ліпені 2012 года.

Акрамя таго, у верасні праект «Зялёная карта» выйграў у сацыяльным хакатоне ПРААН у намінацыі «Абарона навакольнага асяроддзя».

Звязда, 4 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:04.10.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1565
 
Ключевые слова:
Віцебск Утилизация "Зелёная карта" Охрана природы Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме