https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінэканомікі адкрыла публічныя кансультацыі па праекце Дырэктывы аб дадатковых мерах па стымуляванні прадпрымальніцтва


Аб гэтым паведамілі ў Мінэканомікі Беларусі.
На сайце Міністэрства эканомікі Беларусі да 20 красавіка для правядзення публічных кансультацый і грамадскага абмеркавання размешчаны праект Дырэктывы Прэзідэнта "Аб дадатковых мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Згодна з абгрунтаваннем, праект падрыхтаваны з улікам практыкі рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь" і накіраваны на развіццё прынцыпаў, якія ў ёй змешчаны.

Там адзначана, што ў бліжэйшай перспектыве ў Беларусі трэба падзяліць функцыі рэгулятара і ўласніка маёмасці, пашырыўшы зону адказнасці рэгулятара на ўсе профільныя арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці. Гэта дасць магчымасць забяспечыць роўнасць форм уласнасці, канкурэнцыю, транспарэнтнасць, праактыўнасць - апярэджанне падзей, а не ўстараненне наступстваў. Акрамя таго, прадугледжваецца актывізаваць працэсы прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку ў частцы перадачы неэфектыўна кіруемых дзяржаўных (з доляй уласнасці дзяржавы) арганізацый у прыватную ўласнасць.

У абгрунтаванні да дырэктывы пазначана, што інтэграцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) і буйнога бізнесу на аснове сучасных форм арганізацыі бізнесу (аўтсорсінг, франчайзінг, субкантрактацыя) павінна стаць інструментарыем у зніжэнні выдаткаў і павышэнні канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі.

Акрамя таго, трэба замацаваць абавязак па адчужэнні суб`екту гаспадарання арандуемай ім больш за тры гады дзяржаўнай нерухомай маёмасці; спрасціць працэдуры перадачы суб`ектам МСП невыкарыстоўваемай (неэфектыўна выкарыстоўваемай) дзяржаўнай маёмасці на ўмовах карыстання, выкупу, фінансавай арэнды, лізінгу. Адзначана і неабходнасць забеспячэння рэальнага ўдзелу суб`ектаў МСП у рэалізацыі галіновых і рэгіянальных эканамічных праграм, пастаўках тавараў (работ, паслуг) для дзяржаўных патрэб, а таксама размеркавання кватаваных сыравінных рэсурсаў выключна на конкурснай аснове. Прадугледжваецца ўстанавіць адказнасць кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання за незахаванне дысцыпліны ў пытаннях выканання рашэнняў, прынятых у мэтах удасканалення бізнес-клімату.

Праектам дырэктывы, у прыватнасці, прадугледжана стварэнне адзінага незалежнага антыманапольнага органа і пашырэнне правоў кіраўнікоў бюджэтных арганізацый у частцы выкарыстання даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці. Прадугледжваецца максімальна пашырыць сферу прымянення электроннага дакументаабароту, у тым ліку паскорыць стварэнне электроннага ўрада.

Адзін з падпунктаў дырэктывы прадугледжвае ўвядзенне ў 2016 годзе мараторыя на ўнясенне ў падатковае заканадаўства змяненняў, што накіраваны на павелічэнне колькасці і (або) ставак падатковых і непадатковых плацяжоў, і ўскладняюць парадак разлікаў, а таксама правядзенне рэвізіі дзеючых падатковых ільгот стымулюючага і індывідуальнага характару ў мэтах іх магчымага скарачэння.

Прадугледжана ўвядзенне мараторыя тэрмінам на тры гады на прыняцце нарматыўных прававых актаў, што пагаршаюць умовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, за выключэннем нарматыўных прававых актаў у сферы падаткаабкладання, а таксама на павышэнне тарыфу абавязковага страхавога ўзносу на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.

27 сакавіка 2015, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:800
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Малый и средний бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме