https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 40 твораў кітайскага жывапісца Лян Юнхэ прадстаўлена на выстаўцы ў Мінску


Выстаўка вядомага кітайскага мастака-жывапісца Лян Юнхэ адкрылася 19 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Лян Юнхэ, які асабіста прыняў удзел у прэзентацыі экспазіцыі, цёпла вітаў беларускіх прыхільнікаў мастацтва. У размове з беларускімі калегамі ён падзяліўся сваім бачаннем сучаснага развіцця жывапісу. Усяго на выстаўцы прадстаўлена 46 работ Лян Юнхэ. Карціны вылучаюцца тонкай манерай пісьма, а пераважным жанрам выканання з`яўляецца "хуаняа" ("кветкі і птушкі"). Майстар стаў вядомым дзякуючы сваёй працавітасці і таленту, а таксама пастаяннаму імкненню да навізны, якая ўмела спалучаецца з нацыянальнымі кітайскімі традыцыямі.

Як расказалі арганізатары на прэзентацыі, Лян Юнхэ ўзначальвае Мастацкую акадэмію каліграфіі і жывапісу імя Сун Цынлін, з`яўляецца прарэктарам Кітайскага інстытута каліграфіі і жывапісу. Працы Лян Юнхэ ўключаны ў выданні "Майстры сучаснага мастацтва Кітая", "Восем выдатных дзеячаў мастацтва", "100 вялікіх майстроў, якія аказалі ўплыў на мастацтва Кітая", "Дзесяць вялікіх майстроў Кітая", "Вядомыя карціны вялікіх майстроў", "20 школ традыцыйнага жывапісу Кітая", "Збор шэдэўраў каліграфіі і жывапісу Кітая".

Работы майстра неаднаразова выстаўляліся і атрымлівалі прэміі на выстаўках выяўленчага мастацтва ў Кітаі і за мяжой, падносіліся ў якасці падарункаў кіраўнікам замежных дзяржаў і выдатным палітычным дзеячам. Карціны мастака захоўваюцца ў калекцыях кітайскіх устаноў - у Дзяржаўным савеце, Цэнтральным ваенным савеце, Народным палітычным кансультатыўным савеце, Міністэрстве замежных спраў і іншых. У 2009 годзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Музея мастацтва імя Лян Юнхэ.

Экспазіцыя прадоўжыцца да 23 сакавіка. Яна падрыхтавана па праграме беларуска-кітайскіх культурных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Арганізатарамі выступілі міністэрствы культуры Беларусі і КНР, Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, прадстаўнікі беларускага МЗС, пасольства Кітая ў Беларусі, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, прадстаўнікі розных беларускіх творчых саюзаў. Запрошаны быў таксама вядомы кітайскі калекцыянер і дзеяч мастацтва Ліу Гуанцын, які арганізаваў у Беларусі звыш 10 выставак кітайскіх мастакоў.

20 сакавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1613
 
Ключевые слова:
Выставка Беларусь-Китай Живопись Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме