https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінскім метрапалітэне будзе забяспечана бесперабойная мабільная сувязь на працягу ўсяго маршруту


Для гэтага МТС, velcom, life:) рэалізуюць праект па пракладцы ў тунэлях спецыяльнага кабелю, паведамілі ў прэс-службе аператара.
"У прадастаўленні гэтай паслугі сваім абанентам зацікаўлены ўсе ігракі тэлекам-рынку. Больш таго, такое супрацоўніцтва дасць магчымасць не загружаць тунэлі абсталяваннем, а максімальна эфектыўна выкарыстоўваць даступную прастору", - адзначылі ў прэс-службе velcom.

Як растлумачыў начальнік упраўлення арганізацыі будаўніцтва радыёпадсістэмы СТАА МТС Эдвард Учкуроніс, сумесная рэалізацыя - гэта распаўсюджаная сусветная практыка. "Праект па забеспячэнні сувяззю перагонаў метрапалітэна вельмі дарагі. На сёння сфарміраваны рабочыя групы трох кампаній для дасягнення максімальна хуткага выніку. Паводле нашых ацэнак, на рэалізацыю праекта спатрэбіцца не менш як год", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення планавання радыё- і транспартнай сеткі УП "Вэлком" Аляксандра Скур`ята, метрапалітэн уяўляе сабой складаную архітэктуру з вялікай колькасцю адбівальных, паглынальных і ізалюючых паверхней, перападаў па вышыні і глыбіні, працягласцю і звілістасцю тунэляў, а таксама вялікай колькасцю абанентаў, якія знаходзяцца адначасова на невялікай плошчы.

"Замест базавых станцый сігнал у тунэлі будзе падаваць выпрамяняльны кабель, які забяспечыць галасавую сувязь і перадачу даных па ўсёй даўжыні абедзвюх ліній сталічнага метро. Гэта значыць, што беларусы змогуць карыстацца мабільнай сувяззю як на платформах станцый, так і ў паяздах у час руху", - растлумачыў Эдвард Учкуроніс.

27 жніўня 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1402
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен Мобильная связь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме