https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандру Лукашэнку 30 жніўня спаўняецца 60 гадоў


Аляксандру Лукашэнку 30 жніўня спаўняецца 60 гадоў. Юбілей ён адзначыў у коле сям`і, паведамілі ў акружэнні кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, беларус.

Скончыў дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы — Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя А.Куляшова (1975) і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). Гісторык, эканаміст.

У перыяды з 1975 года па 1977-ы і з 1980-га па 1982 год служыў у Савецкай Арміі. Пасля службы працаваў у камсамольскіх і партыйных органах, займаў пасады намесніка і кіраўніка прадпрыемстваў прамысловасці будматэрыялаў і аграпрамысловага комплексу БССР. У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета.

Пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка займае з ліпеня 1994 года, калі ў краіне прайшлі першыя прэзідэнцкія выбары. Тады за яго прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў.

У Лукашэнкі трое сыноў і сямёра ўнукаў.

У 2010 годзе ў афіцыйную біяграфію Лукашэнкі, апублікаваную на сайце прэзідэнта, было ўнесена змяненне: дата нараджэння памянялася з 30 жніўня 1954 года на 31-га. Гэтую акалічнасць у прэзідэнцкай адміністрацыі растлумачылі наступным чынам: маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў радзільны дом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла яго ў ноч з 30 на 31 жніўня, пасля паўночы. У тыя гады ў сельскіх раддамах дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся, і нованароджанага Лукашэнку запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення яго маці ў раддом.

"Прэзідэнт спакойна ставіцца да гэтай даты, і ён не надаваў ёй значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з`явіўся на свет 31 жніўня. Ужо пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з`яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня", — патлумачыў супрацоўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.

Тым не менш апошнія гады гады ў афіцыйнай біяграфіі на сайце прэзідэнта ў якасці даты нараджэння фігурыруе 30 жніўня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2014
 
Дата публикации:30.08.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1408
 
Ключевые слова:
Александр Лукашенко Биография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме