https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Свята-конкурс «Сонечны свет для ўсіх» пройдзе ў Віцебску 5 верасня


Аб гэтым паведамілі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Каля 120 чалавек возьмуць удзел у абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сонечны свет для ўсіх» 5 верасня ў Віцебску.

У холе віцебскай Ратушы з 3 верасня будуць экспанавацца больш за 400 творчых работ інвалідаў з 24 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў вобласці і горада Віцебска і пяці абласных таварыстваў інвалідаў. Работы выкананы ў розных тэхніках: графіка і жывапіс, дэкупаж, драўляная і керамічная скульптура, мяккая цацка, кераміка, квілінг, вышыўка, вязанне. Прадстаўлены вырабы з бісеру, саломкі, тканіны, валенага воўны, стужак. «Яркая, жыццесцвярджальная творчасць людзей, якія змагаюцца з хваробай, выклікае захапленне і павагу», — падкрэслілі ў музеі, адзначыўшы, што выстава будзе працаваць да 30 верасня.

Звязда, 3 верасня 2014
 
Дата публикации:03.09.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1152
 
Ключевые слова:
Инвалиды Конкурс Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме