https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь паспяхова дыстанцыруецца ад гандлёвых канфліктаў


Такое меркаванне 22 жніўня выказаў фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб.
У якасці прыкладу эксперт прывёў паспяховае вырашэнне гандлёвых рознагалоссяў з Украінай. "Краінам удалося дамовіцца. З 19 жніўня ніякіх гандлёвых праблем паміж Беларуссю і Украінай не існуе. Гэта вельмі важны фактар для абедзвюх краін. Такога нейтралітэту Беларусі трэба прытрымлівацца і ў далейшым", - лічыць Вадзім Іосуб.

Як паведамлялася, Беларусь з 1 мая да 31 кастрычніка 2014 года ўвяла ліцэнзаванне імпарту піва з-за межаў мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. З 1 чэрвеня ўступіла ў сілу аналагічная норма адносна імпарту асобных відаў макаронных і кандытарскіх вырабаў, а таксама цэменту, ліставога паліраванага шкла і шклатары. Гэта патрабаванне таксама мае часовы характар​​, тэрмін яе дзеяння - па 30 лістапада бягучага года. У канцы ліпеня беларускі ўрад адмяніў гэтыя абмежаванні для краін - членаў дагавора аб зоне свабоднага гандлю, адной з якіх з`яўляецца Украіна.

У сваю чаргу Украіна з 19 жніўня адмяніла спецпошліны на беларускія тавары. У прыватнасці, на кандытарскія вырабы, малочную прадукцыю, электрычныя лямпы напальвання, угнаенні і халадзільнікі. Спецпошліна ў памеры 55,29 працэнта мытнага кошту павінна была дзейнічаць да 31 снежня 2016 года. Акрамя таго, была адменена спецпошліна адносна імпарту беларускіх гумавых шын, соладавага піва, камплектуючых для халадзільнага абсталявання. Яе памер - 60,05 працэнта мытнага кошту тавару. Тэрміны прымянення гэтай спецпошліны былі аналагічныя вышэйназваным.

22 жніўня 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1025
 
Ключевые слова:
Украина Торговая война Спецпошлигы Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме