"Гэта найбольш поўны з усіх існуючых і першы навукова каменціраваны збор сачыненняў у 23 тамах. Тут дадзены ўсе асноўныя творы Івана Шамякіна, але няма, напрыклад, сцэнарыяў, не ўсе пісьмы, дзённікі", - сказала прафесар доктар філалагічных навук загадчыца кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Таццяна Шамякіна.
Паводле слоў загадчыцы кафедры, Іван Шамякін і сёння з`яўляецца адным з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў. У сваіх творах ён паказаў вельмі чалавекалюбівых, мужных і добрых герояў. "Ён як ніхто іншы ўмеў паказваць дзіўна прыгожых людзей. Яго героі вельмі абаяльныя. Акрамя таго, Іван Шамякін прызнаны як лепшы сюжэтчык, яго сюжэты трымаюць у напружанні", - сказала яна.
Падрыхтоўкай выдання літаратурнай спадчыны беларускага класіка займаліся даследчыкі творчасці Івана Шамякіна - навуковыя супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, філалагічнага факультэта БДУ, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова. Мнагатомны збор сачыненняў выйшаў у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Творчасць Івана Шамякіна да гэтага часу не была прадстаўлена чытачу поўнасцю.
Распараджэнне нумар 177 "Аб увекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна Івана Пятровіча" было падпісана Прэзідэнтам Беларусі 16 мая 2006 года. Тамы збору сачыненняў пачалі выдавацца з 2010 года, а ў 2014 годзе была апублікавана апошняя кніга з гэтай серыі.
6 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
6 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА