https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кампанія "Народны рэферэндум" мае намер вылучыць на прэзідэнцкія выбары сумеснага кандыдата


Аб гэтым паведаміў 7 сакавіка на сойме Партыі БНФ у Мінску яе старшыня Аляксей Янукевіч.
У кампанію "Народны рэферэндум" уваходзяць Партыя БНФ, кампанія "Гавары праўду", рух "За Свабоду" і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 

Янукевіч паведаміў, што планавалася назваць сумеснага кандыдата ў прэзідэнты ад кампаніі ў сярэдзіне сакавіка. Аднак гэта перанесена, хутчэй за ўсё, на сярэдзіну красавіка. Паводле яго слоў, ёсць папярэдні спіс, з якога будзе выбраны сумесны кандыдат. 

З вялікай доляй верагоднасці гэтым сумесным кандыдатам не будзе ніводны з кіраўнікоў структур, якія ўваходзяць у "Народны рэферэндум", падкрэсліў Янукевіч. У спісе два прадстаўнікі Партыі БНФ, у тым ліку намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, а таксама першы намеснік старшыні грамадскага аб`яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алена Анісім. 

Янукевіч паведаміў, што ў папярэднім спісе лідар кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў. Аднак, паводле слоў старшыні Партыі БНФ, Някляеў, верагодна, не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата паводле сваёй ініцыятывы. 

Лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч не плануе выстаўляць сваю кандыдатуру, бо зрабіў выбар на карысць вылучэння сябе рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, сказаў Янукевіч.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2015
 
Дата публикации:07.03.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1781
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме