"Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. НС — гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах небяспеку зведваюць дзеці — недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінгарупраўлення МНС.
Заўтра работнікі ўпраўлення сумесна з работнікамі ўстаноў адукацыі раскажуць вучням аб бяспецы ў штодзённым жыцці, дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Закончацца заняткі адпрацоўкай дзеянняў пры эвакуацыі.
У сувязі з правядзеннем заняткаў Мінгарупраўленне МНС просіць жыхароў і гасцей сталіцы не хвалявацца і не панікаваць.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лютага 2015
Мінск, 26 лютага 2015