https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі народ унёс неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі


Такое меркаванне выказаў 27 лютага прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
"У апошнія гады ў свеце робяцца спробы перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны. Мы сталі сведкамі ачарнення святых сімвалаў і гістарычнай рэабілітацыі заваёўнікаў, катаў і забойцаў, здраднікаў сваіх народаў, прыніжэння ролі савецкага воіна-вызваліцеля ў перамозе над фашызмам, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Мы па заслугах ацэньваем ролю саюзнікаў у знішчэнні карычневай чумы, але нельга забываць, што асноўны цяжар самай жорсткай і кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва вынес на сваіх плячах савецкі народ. У дасягненне Вялікай Перамогі неацэнны ўклад унёс гераічны беларускі народ. Наша зямля стала адзіным рубяжом абароны, тут упершыню пачала даваць прабуксоўку гітлераўская ваенная машына, сустрэўшы адчайнае супраціўленне часцей Чырвонай арміі, партызан і падпольшчыкаў".

Паводле слоў прэм`ер-міністра, вызваленчая вайна стала для Беларусі справай сапраўды ўсенароднай. Толькі ў радах Чырвонай арміі змагаліся больш як 1,5 млн ураджэнцаў Беларусі, сталі на абарону Айчыны на акупіраванай тэрыторыі сотні тысяч мірных грамадзян. Свабода і незалежнасць Радзімы былі заваяваны цаной незаменных страт: Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. У сувязі з гэтым, як адзначыў Андрэй Кабякоў, лепшым выказваннем удзячнасці пакаленню пераможцаў павінен стаць паўсядзённы клопат аб ветэранах. У прыватнасці, неабходна прадоўжыць работу па пошуку і ўстанаўленні асоб загінуўшых на палях бітваў, аддаць ім належныя воінскія ўшанаванні. Адначасова важна максімальна выкарыстоўваць 70-гадовы юбілей Вялікай Перамогі ў мэтах патрыятычнага выхавання дастойных наследнікаў герояў ВАВ.

"У першую чаргу неабходна забяспечыць аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ўсім ветэранам ВАВ і асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Да знамянальнай даты нам неабходна завяршыць за кошт мясцовых бюджэтаў рамонт кватэр і дамоў адзінокіх грамадзян з ліку ветэранаў, членаў сем`яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або памерлі ў гады вайны, грамадзян, што пацярпелі ад наступстваў вайны. Лічу таксама мэтазгодным разгледзець пытанне аказання сацыяльнай падтрымкі ветэранам за кошт мясцовых бюджэтаў, камерцыйных і дабрачынных арганізацый не ў грашовай форме, а шляхам уручэння ім памятных падарункаў", - сказаў кіраўнік урада.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што на асаблівым кантролі органаў улады знаходзіцца лячэбна-прафілактычная і рэабілітацыйная работа, накіраваная на задавальненне патрэб і запытаў інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. Па стане на 1 студзеня 2015 года ў рэспубліцы пражывалі 17,8 тыс. ветэранаў ВАВ, з іх 12 тыс. - удзельнікі вайны, уключаючы 3 тыс. 203 інваліды вайны. Акрамя таго, колькасць грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, на гэты перыяд складала 27,9 тыс.

27 лютага на пасяджэнні аргкамітэта, апрача іншага, абмяркоўвалася падрыхтоўка святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 9 Мая. Прэм`ер-міністр звярнуў увагу, што кіраўніку беларускай дзяржавы накіравана запрашэнне ад імя Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на ўдзел у святочных мерапрыемствах у Маскве, і гэты факт таксама неабходна ўлічыць пры фарміраванні праграмы.

БЕЛТА, 27 лютага 2015
 
Дата публикации:27.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
70-летие Победы Великая Отечественная война Ветераны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме