https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі людзі без пашпарта атрымаюць магчымасць пенсійнага забеспячэння


Такое рашэнне змешчана ў пастанове ад 25 лютага бягучага года нумар 134, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Савет Міністраў зацвердзіў Палажэнне аб парадку пацвярджэння асобы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не маюць дакумента, што засведчвае асобу, для мэт пенсійнага забеспячэння. 

Пастанова ўступае ў сілу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яе афіцыйнага апублікавання. Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, яна накіравана на рэалізацыю рашэння Канстытуцыйнага суда ад 9 ліпеня 2014 года "Аб прававой нявызначанасці ў прававым рэгуляванні засведчання асобы пры назначэнні пенсіі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне".

Рэалізацыя права на дзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне непарыўна звязана з асобай грамадзяніна. Для пацвярджэння асобы грамадзяніна пры звароце за назначэннем пенсіі ён павінен прад`явіць дакумент, што засведчвае асобу, - пашпарт. Аднак некаторыя грамадзяне Беларусі не маюць пашпарта ў сувязі з адмовай ад яго атрымання па рэлігійных і іншых матывах. Гэта не дазваляе ім рэалізаваць права на пенсійнае забеспячэнне.

Пастановай нумар 134 прадугледжана, што для мэт пенсійнага забеспячэння ў органах па працы, занятасці і сацабароне асоба грамадзяніна, які не мае пашпарта, пацвярджаецца заключэннем, выдаваемым органам унутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства альбо па месцы фактычнага жыхарства гэтага грамадзяніна. Чалавек павінен прадаставіць у орган па працы, занятасці і сацабароне заяву аб пацвярджэнні асобы па ўстаноўленай форме, пасведчанне аб нараджэнні, дзесяць аднолькавых каляровых фатаграфій, адпаведных яго ўзросту (40x50 мм), іншыя існуючыя дакументы, якія, на думку грамадзяніна, могуць быць выкарыстаны для пацвярджэння яго асобы. На падставе прадстаўленых дакументаў органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне фарміруецца запыт аб пацвярджэнні асобы ў орган унутраных спраў.

Пры разглядзе запыту орган унутраных спраў праводзіць працэдуру ідэнтыфікацыі грамадзяніна з вывучэннем сукупнасці прадстаўленых ім дакументаў. Запыт разглядаецца на працягу месяца з дня яго атрымання і выносіцца заключэнне аб пацвярджэнні або непацвярджэнні асобы грамадзяніна.

Заява аб назначэнні пенсіі і неабходныя для яе назначэння дакументы будуць прымацца органам па працы, занятасці і сацабароне не раней за дату паступлення заключэння аб пацвярджэнні асобы.

Выплата пенсіі, назначанай грамадзяніну, асоба якога пацверджана адпаведным заключэннем, будзе ажыццяўляцца аб`ектам паштовай сувязі па месцы фактычнага жыхарства грамадзяніна на падставе даручэння на выплату пенсіі органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Пры атрыманні пенсіі грамадзянін павінен прад`яўляць другі экзэмпляр гэтага даручэння. У выпадку страты (крадзяжу) такога даручэння, закрыцця (перайменавання) аб`екта паштовай сувязі, змены месца жыхарства грамадзяніну па яго звароце органам па працы, занятасці і сацабароне будзе выдавацца новае даручэнне.

26 лютага 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.02.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1024
 
Ключевые слова:
Пенсия Паспорт Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме