https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Ашмянскім раёне затрымана група грузінскіх нелегалаў


У выніку ўзаемадзеяння беларускіх і літоўскіх памежнікаў у Ашмянскім раёне затрыманая група нелегальных мігрантаў з Грузіі.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, ноччу 22 лютага на пост дзяжурнага аддзела пагранічнай службы "Ашмяны" паступіў сігнал аб спрацоўванні сігналізацыйнага комплексу.

Трывожная група за 300 метраў ад мяжы з Літвой за спробу яе парушэння затрымала трох грамадзян Грузіі 1982 года нараджэння. Адпрацоўка слядоў паказала, што да дзяржаўнай мяжы маладыя людзі прыйшлі са стаянкі вялікагрузных машын каля пункта пропуску "Каменны Лог". Інфармацыю аб групе нелегалаў аператыўна перадалі літоўскім калегам, якія неўзабаве затрымалі яшчэ аднаго каўказца. Ужо раніцай ён быў перададзены беларускаму боку. 

Як патлумачылі затрыманыя, мэтай незаконнага перасячэння мяжы быў пошук лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза. Усе чацвёра аформленыя парушальнікамі мяжы і памешчаныя ў ІЧУ Смаргонскай пагрангрупы для разбору. Іх чакае дэпартацыя з Беларусі з забаронай уезду тэрмінам на некалькі гадоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2015
 
Дата публикации:23.02.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:900
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Ашмяны Граница Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме