https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі наспела неабходнасць комплекснага разгляду далейшага развіцця арганізацый "Саюздруку"


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
У ведамстве адзначылі, што Беларусь адзіная на постсавецкай прасторы захавала і развіла сістэму "Саюздрук". Сёння гэта звыш 1,5 тыс. гандлёвых аб`ектаў, больш як 3 тыс. супрацоўнікаў, дзякуючы рабоце якіх прэса даходзіць з Мінска да раённых цэнтраў, пасёлкаў. Штогод у развіццё сістэмы ўкладваюцца значныя фінансавыя сродкі, а за вопытам "Саюздруку" прыязджаюць калегі з Расіі, Казахстана. Разам з тым у краіне ў цэлым наспела неабходнасць комлекснага разгляду далейшага развіцця арганізацый "Саюздруку", лічаць у Мінінфарме.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч пераканана, што на змену існуючым кіёскам з акенцам павінны прыйсці прасторныя павільёны, якія прапануюць самы шырокі спектр друкаванай прадукцыі, уключаючы кніжную групу. Дарэчы таксама развіваць аб`екты гандлю крокавай даступнасці з магчымасцю выпіць кавы, чакаючы аўтатранспарт, пачытаць газету, пажадана пры гэтым забяспечыць і доступ да інтэрнэту. За такімі формамі - будучыня распаўсюджвання перыядычных выданняў, лічыць кіраўнік ведамства. Пры гэтым міністр падкрэсліла, што ў сістэме працуюць адданыя сваёй справе прафесіяналы, якім пад сілу вырашаць задачы развіцця прадпрыемстваў на новым этапе.

У міністэрстве адзначылі, што ва ўмовах канкурэнцыі менавіта "Саюздрук" з`яўляецца лідарам рознічнага распаўсюджвання нацыянальнай прэсы, сацыяльна значных перыядычных выданняў. У тавараабароце доля друку складае да 50 працэнтаў, значны аб`ём - беларускага паходжання.

Міністэрствам інфармацыі дадзена прынцыповая ацэнка службовым асобам па фактах парушэнняў правіл гандлю, выяўленых у ходзе праверак арганізацый "Саюздруку" гандлёвымі інспекцыямі.

Кіраўнікі прадпрыемстваў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Як падкрэсліла Лілія Ананіч, там, дзе рэалізуюцца газеты і часопісы, кніжная прадукцыя, павінен быць ідэальны парадак. "Недапушчальна, калі парушаюцца правілы гандлю. Яны заканадаўча прапісаны і павінны няўхільна выконвацца. Менавіта аб гэтым ішла размова на рабочай нарадзе па праблемных пытаннях з кіраўнікамі "Саюздруку" 5 лютага", - адзначыла кіраўнік ведамства. Кіраўнікам прадпрыемстваў даручана пад персанальную адказнасць у самыя кароткія тэрміны ўстараніць выяўленыя парушэнні і ва ўзаемадзеянні са службамі Міністэрства гандлю адкрыць кіёскі "Саюздрук".

10 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.02.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1163
 
Ключевые слова:
Союзпечать СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме