Зброю, прадметы быту вікінгаў і балтаў можна ўбачыць на выставе ў Мінску
10 лютага ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі "Дом-музей I з`езда РСДРП" адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы "Вікінгі і балты: паўночная сага".
Паказаныя прадметы, якія характарызуюць Эпоху вікінгаў, воінаў Поўначы, і іх гісторыю, культуру нарманаў, а таксама балцкага насельніцтва ўзбярэжжа Балтыйскага мора.