На пазабіржавым валютным рынку будзе адноўлена купля замежнай валюты банкамі ў суб`ектаў валютных аперацый у суме не большай за 20 лотаў, устаноўленых на біржавых таргах, адной з замежных валют у дзень па кожным суб`екце. Адновіцца таксама продаж замежнай валюты банкамі суб`ектам валютных аперацый. У гэтым выпадку таксама прадугледжаны ліміт - не больш за 20 лотаў, устаноўленых на біржавых таргах, адной з замежных валют па кожным дагаворы (аперацыі). Яшчэ адна абавязковая ўмова ў гэтым выпадку - прадавацца могуць не больш за 20 лотаў, устаноўленых на біржавых таргах у дзень па кожным суб`екце валютных аперацый.
Акрамя таго, Нацбанк вярнуўся да куплі-продажу замежнай валюты паміж банкамі, паміж банкамі і банкамі-нерэзідэнтамі.
Пастанова праўлення Нацбанка нумар 48 уступае ў сілу з 20 лютага.
Правядзенне аперацый на пазабіржавым рынку ў Беларусі было прыпынена ў канцы 2014 года - з мэтай канцэнтрацыі ўсіх валютных патокаў. Гэта мера ў ліку іншых дала магчымасць даволі хутка стабілізаваць існуючую напружанасць, збалансаваць попыт на валютным рынку з прапанаваннем валюты.
12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА