https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінкультуры Беларусі 2016 год прапануе аб`явіць Годам культуры


Аб гэтым паведаміў 6 лютага на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2014 годзе кіраўнік ведамства Барыс Святлоў.
Паводле слоў міністра, час патрабуе высокай адказнасці, самааддачы, дзелавой актыўнасці і разліку на ўласныя рэсурсы і магчымасці. Кіраўнік ведамства акрэсліў актуальныя задачы, над якімі ўсім работнікам галіны давядзецца працаваць у гэтым годзе.

У першую чаргу будзе весціся работа па распрацоўцы і прыняцці дзяржаўнай праграмы "Культура 2020". У галіне прававога забеспячэння прадоўжыцца суправаджэнне праекта Кодэкса аб культуры, завяршэнне работы над ім плануецца ў бягучым годзе. Будзе весціся маніторынг нарматыўна-прававой базы з мэтай унясення карэкціровак у заканадаўства з улікам патрэбнасцей практыкаў.

Міністр звярнуў увагу на такую важную пазіцыю, як аптымізацыя расходавання сродкаў у галіне культуры, нарошчванне пазабюджэтных даходаў арганізацый, аб`ёмаў спонсарскай дапамогі.

Аптымізацыя будзе прадоўжана таксама і ў адносінах да кадраў. Міністр падкрэсліў, што важна праводзіць аналіз вынікаў аптымізацыі структуры ўстаноў культуры, штатнай колькасці ў арганізацыях, уплыву на забеспячэнне якасці аказваемых насельніцтву паслуг.

6 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1365
 
Ключевые слова:
Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме