https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск прыняў міжнародную эстафету ў гонар 70-годдзя Перамогі


Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся 9 лютага каля манумента Перамогі.
Мінск прыняў міжнародную "Эстафету Перамогі" ўздоўж граніц дзяржаў - удзельніц СНД у гонар 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

"Сёння на святым для ўсіх нашых грамадзян месцы - плошчы Перамогі - мы пацвярджаем, што наш абавязак - абараняць тыя каштоўнасці, якія з`яўляюцца для нас асноватворнымі. Няхай і далей эстафета ўносіць свой уклад у захаванне і ўмацаванне нашай галоўнай каштоўнасці - адзінства і з`яднанасці народаў, а яе сімвал пранясе па знешніх граніцах краін СНД ідэю, што толькі мір і згода, узаемадзеянне і ўзаемадапамога з`яўляюцца надзейным фундаментам дабрабыту любой краіны", - адзначыў у сваім выступленні старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.

Як растлумачылі ў пагранведамстве, правядзенне эстафеты стала добрай традыцыяй. У гэтым годзе яна стала адным з першых вялікіх мерапрыемстваў, якое праводзіцца ў краінах СНД і прымеркавана да святкавання 70-годдзя Перамогі. Эстафета праходзіць па тэрыторыі дзевяці дзяржаў Садружнасці. Ініцыятыву таксама падтрымала Манголія.

Эстафетная група Дзяржпагранкамітэта з шасці чалавек пад камандаваннем палкоўніка Сяргея Касачука прайшла ўжо ўздоўж дзяржаўнай граніцы Беларусі па ўчастках Брэсцкай пагранічнай групы, Пінскага пагранічнага атрада, Мазырскага пагранічнага атрада і Гомельскай пагранічнай групы. Затым яна адправіцца ў Гродзенскую і Віцебскую вобласці. Эстафету перададуць Расіі 18 лютага 2015 года. Завяршэнне "Эстафеты Перамогі" намечана на май.

Ва ўрачыстым мітынгу ў Мінску таксама прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан, старшыня грамадскага аб`яднання "Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы" генерал-маёр у адстаўцы Мікалай Кохан і старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі протаірэй Сергій Кузьмянкоў. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі да манумента Перамогі.

9 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1184
 
Ключевые слова:
70-летие Победы Эстафета Пограничная служба Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме