https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прадстаўнікі 8 краін прымуць удзел у фестывалі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне"


Творчыя калектывы з 8 краін прымуць удзел у XXI Міжнародным фестывалі песні і музыкі Падняпроўя Беларусі, Расіі і Украіны "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне", паведамілі ў Дубровенскім райвыканкаме.
На форум, які пройдзе з 27 па 29 чэрвеня, прыбудуць прадстаўнікі прафесійных і аматарскіх калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Славакіі, Венгрыі. Яны прадэманструюць сваё майстэрства ў Дуброўне і на сцэнічных пляцоўках раёна.

Гасцінная Дубровеншчына грунтоўна падрыхтавалася для сустрэчы гасцей: іх чакае тэатралізаваны гістарычны паказ, выстаўка клубаў нацыянальнай кухні, традыцыйная на фестывалі салдацкая каша, цырымонія ўскладання вянкоў да помніка Г.Нікандравай, акцыя "За мірнае неба" і прагляд мастацкага фільма "Брэсцкая крэпасць". 28 чэрвеня госці фестывалю прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме на мемарыяльным комплексе "Рыленкі", 29 чэрвеня пабываюць на выстаўцы майстроў народных промыслаў і рамёстваў Віцебскай вобласці. Галоўнымі падзеямі фестывалю стануць тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў па цэнтральнай вуліцы Дуброўна і гала-канцэрт.

Як адзначылі ў райвыканкаме, фестываль дапамагае наладжваць культурныя кантакты паміж краінамі, узбагачае нацыянальную культуру і садзейнічае фарміраванню пазітыўнага іміджу раёна і вобласці ў цэлым. Творчыя сувязі ствараюць аснову для далейшых дзелавых сустрэч.

Свой пачатак фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне" бярэ ў 1993 годзе. З 1995 года ў фестывалі ўдзельнічаюць мастацкія калектывы Беларусі, Расіі, Украіны - брацкіх славянскіх народаў, якіх аб`ядноўвае Днепр. З 2006 года ўдзельнікамі фестывалю становяцца латвійскія, а яшчэ праз год - літоўскія і эстонскія сябры. У 2004 годзе фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне" атрымаў статус міжнароднага. Форум праводзіцца штогод у чэрвені і прымеркаваны да Дня вызвалення Дубровенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

27 чэрвеня 2014, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1638
 
Ключевые слова:
Дуброўна Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме