Супрацоўнікі рэгіянальнай мытні спынілі грузавы аўтамабіль, які рухаўся ў адрас расійскага атрымальніка, з грузам "лекавыя сродкі".
Падчас мытнага кантролю было ўстаноўлена, што пад выглядам лекавых сродкаў перамяшчаюцца біялагічна актыўныя дабаўкі. "Такім чынам, выяўлена заніжэнне ўвазных мытных пошлін больш чым у два разы", — паведамляе ДМК.
Па гэтым факце мытняй распачаты адміністрацыйны працэс. Незаяўлены ў суправаджальных дакументах тавар агульнай колькасцю больш чым 85 тысяч упаковак канфіскаваны. Папярэдняя сума канфіскаванага тавару складае больш як 5,5 млрд. рублёў.
"Матэрыялы адміністрацыйнага працэсу будуць адпраўленыя ў суд для прыняцця рашэння аб абарачэнні канфіскаванага тавару ў даход Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні ДМК.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2015
Мінск, 27 студзеня 2015