https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца 2014 года прадставіць дакладную канцэпцыю работы авіярамонтнага завода


Такую задачу Прэзідэнт Беларусі паставіў 15 красавіка на нарадзе, праведзенай у Нацыянальным аэрапорце Мінск і прысвечанай перспектывам яго развіцця, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт пацікавіўся ў міністра транспарту і камунікацый, якія віды работ плануецца праводзіць на заводзе пасля яго пераносу, ці будзе на іх попыт. Анатоль Сівак папрасіў даць яму яшчэ паўгода на завяршэнне прапрацоўкі гэтага пытання. Ён адзначыў, што праект распрацаваны і ўжо ў красавіку пачнуцца першыя работы.

"Мы не павінны страціць ніводнага напрамку па работах, якія праводзім цяпер, калі яны патрэбны рынку, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Рабіце грунтоўна, каб быў паўнацэнны завод. Я бачу, што пакуль вы гэту работу правалілі. Трэба яе фарсіраваць". "У нас ёсць вопыт, давайце будаваць. Але трэба ведаць, да чаго ісці. А то зноў будзем неэфектыўнымі", - дадаў ён.

"Дамовімся так: да канца года павінна быць дакладная канцэпцыя і архітэктурная, і па тым, чым мы будзем займацца, якая будзе перспектыва. Я патрабую толькі аднаго - мы павінны перад сабой у гэтым плане ставіць сур`ёзныя мэты, не проста пафарбаваць і бляшанку нейкую вырабіць, а павінны ісці далей. Так, гэта цяжка, гэта складана, але на гэта трэба арыентавацца, калі мы ўжо гэта задумалі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што неабходна рыхтавацца да таго, каб на любым конкурсе была магчымасць паказаць такі прадукт, які ў выніку выйграе.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэтыя пытанні ў чацвёртым квартале і далажыць аб выніках.

15 красавіка 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1251
 
Ключевые слова:
Авиаремонтный завод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме